Государственное учреждение образования "Средняя школа №16 г. Борисова имени И.В.Борисюка"

Государственное учреждение образования "Средняя школа №16 г. Борисова имени И.В.Борисюка"

телефон: 97 56 89
222519, г. Борисов, ул. Госпитальная, 40

Міжнародны дзень роднай мовы

20.02.2026
Міжнародны дзень роднай мовы

Міжнародны дзень роднай мовы – асаблівая дата для кожнага, хто любіць і шануе сваю культуру.

У гэтым годзе наша школа падрыхтавала насычаную праграму, каб кожны вучань змог дакрануцца да жывога і мілагучнага беларускага слова. З самай раніцы ў школе гучала беларуская музыка, а вучняў і настаўнікаў ля ўваходу сустракалі дзяўчаты ў нацыянальных строях . Яны прапаноўвалі ўсім жадаючым далучыцца да гульні «Перакладзі» і гаварылі цёплыя словы прывітання на роднай мове.
У нашай школе ўжо традыцыйна праводзіліся акцыі “Пажаданні роднай мове”, “Рускай мове дай разгрузку - гавары па-беларуску!”. Вялікай папулярнасцю карыстаўся стэнд “Каб родная мова не стала чужой!”.
Тыдзень атрымаўся пазнавальным і цікавым. Гэта яшчэ раз нагадала ўсім, як важна берагчы і шанаваць родную мову .

Версия сайта для слабовидящих