15 верасня вучні 8-11 класаў прынялі ўдзел у рэспубліканскім дыктанце, прымеркаваным да Дня народнага адзінства. Мэта рэспубліканскага дыктанта – выхаванне ў вучняў паважлівага і адказнага стаўлення да гісторыі беларускага народа, фарміраванне ўсведамлення непарыўнай сувязі гісторыі і сучаснасці, важнасці народнага яднання на шляху да росквіту Радзімы.